15 красавіка ў Дзяржаўнай установе «Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла прэзентацыя новых навуковых прац РУП «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі».
У прэзентацыі прынялі ўдзел дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Лапа Віталій Вітальевіч і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Цыбулька Мікалай Мікалаевіч.
На прэзентацыі разглядаўся шырокі спектр пытанняў, звязаных з правядзеннем мерапрыемстваў па павышэнні ўраджайнасці і ахове ад дэградацыі глеб сельскагаспадарчых зямель Рэспублікі Беларусь. Вучоныя расказалі аб планах дзяржаўнай праграмы ў гэтым кірунку на 2021—2025 гады. Віталій Вітальевіч Лапа падрабязна спыніўся на ролі арганічных і мінеральных угнаенняў у павышэнні прадукцыйнай здольнасці глеб і ўраджайнасці сельскагаспадарчых зямель.
Напярэдадні трагічнай даты – 35-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС – былі закрануты аспекты бяспечнай жыццядзейнасці на пацярпелых тэрыторыях і эфектыўнага выкарыстання забруджаных радыенуклідамі сельскагаспадарчых зямель. Мікалай Мікалаевіч Цыбулька падрабязна асвятліў праблемы вытворчасці ва ўмовах радыеактыўнага забруджання прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, якая адпавядае рэспубліканскім і міжнародным стандартам па ўтрыманні цэзію-137 і стронцыю-90.
Асобна Мікалай Мікалаевіч расказаў пра вялізную работу, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь у рамках дзяржаўных праграм па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і высока ацэньваецца спецыялістамі ва ўсім свеце.
Больш падрабязна з дадзенымі пытаннямі можна азнаёміцца ў прэзентаваных выданнях:
- Комплекс мероприятий по повышению плодородия и защите от деградации почв сельскохозяйственных земель Республики Беларусь на 2021–2025 годы / В. В. Лапа [и др.] ; под ред. В. В. Лапы, Н. Н. Цыбулько ; Нац. акад. наук Беларуси, М-во сел. хоз-ва и продовольствия Респ. Беларусь, Ин-т почвоведения и агрохимии. – Минск : ИВЦ Минфина, 2021. – 148 с.
- Рекомендации по ведению сельскохозяйственного производства на территории радиоактивного загрязнения Республики Беларусь на 2021–2025 годы / Н. Н. Цыбулько [и др.] ; Нац. акад. наук Беларуси, М-во сел. хоз-ва и продовольствия Респ. Беларусь, Ин-т почвоведения и агрохимии. – Минск : ИВЦ Минфина, 2021. – 144 с.
- Рекомендации по эффективному использованию загрязненных радионуклидами эрозионноопасных земель / Н. Н. Цыбулько [и др.] ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т почвоведения и агрохимии. – Минск : Ин-т систем. исслед. в АПК НАН Беларуси, 2021. – 32 с.
- Рекомендации по использованию почв с высокими параметрами перехода 137Cs и 90Sr в растениеводческую продукцию / Н. Н. Цыбулько и др.; ред.: Т. Н. Самосюк, Ю. Б. Фельдшерова ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т почвоведения и агрохимии. - Минск : [б. и.], 2019. - 76 с.
Пасля прэзентацыі выданняў усе прысутныя змаглі азнаёміцца з кніжнымі выставамі «Глебазнаўства на сучасным этапе (да 90-годдзя Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі)» і «Экалагічныя наступствы Чарнобыльскай аварыі: 35 гадоў пасля катастрофы», арганізаванымі супрацоўнікамі Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя Івана Сцяпанавіча Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы, было карыснае не толькі спецыялістам у галіне глебазнаўства, але і людзям, якія цікавяцца здаровым і збалансаваным харчаваннем.
Усе прэзентаваныя на мерапрыемстве кнігі былі перададзены ў фонд Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі, дзе з імі зможа пазнаёміцца кожны зацікаўлены.