Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.04.2021

Падпісаны дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з ААТ «Беларуска-Кітайскі цэнтр прамысловых тэхналогій»

У выніку праведзеных перамоў аб перспектывах узаемадзеяння 16 красавіка 2021 года падпісаны дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з ААТ «Беларуска-Кітайскі цэнтр прамысловых тэхналогій», які вызначае неабходнасць ажыццяўляць супрацоўніцтва па пытаннях сумесных даследаванняў новых інавацыйных прэпаратаў.

У якасці аднаго з прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва абрана эканамічная прапрацоўка мэтазгоднасці арганізацыі сумеснай вытворчасці фармацэўтычных субстанцый для патрэб Дзяржаўнай установы «АКАДЭМФАРМ». Бакі дамовіліся падрыхтаваць тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне дадзенай вытворчасці для далейшага разгляду кітайскім бокам магчымасці фінансавання.