16 красавіка 2021 г. адбылася Міжнародная відэаканферэнцыя «Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы “Адзін пояс – Адзін шлях”».
Арганізатары відэаканферэнцыі – Народны Урад г. Куньшань і Гуандунскі Саюз па міжнародным навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з краінамі СНД (КНР).
У відэаканферэнцыі прынялі ўдзел Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С.А. Чыжык, начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва У.В. Падкапаеў, кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій А.А. Успенскі; прадстаўнікі Народнага Урада і арганізацый г. Куньшань, Гуандунскага Саюза па міжнародным навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з краінамі СНД (КНР), Міністэрства сельскай гаспадаркі Грузіі, Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. Яны абмеркавалі перспектывы актывізацыі навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс – Адзін шлях».
У рамках відэаканферэнцыі адбылося ўрачыстае адкрыццё Куньшаньскага (Беларусь) кантактнага цэнтра па талентах і навукова-тэхнічных інавацыях. Мэта цэнтра – садзейнічанне камерцыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў арганізацый НАН Беларусі на прадпрыемствах г. Куньшань.