Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.04.2021

Анлайн семінар «Афармленне рэзультатаў навуковай работы»

29 красавіка 2021 года ў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы пройдзе навучальны анлайн семінар па складанні і рэдагаванні бібліяграфічнага спісу да навуковай працы, афармленні спасылак і цытат.

Пачатак семінара – у 10.00.

Мерапрыемства будзе складацца з дзвюх частак: тэарэтычнай і практычнай з паказам прыкладаў афармлення бібліяграфічных запісаў, спасылак і цытат.

Для ўдзелу неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю.

Спасылка для падключэння да семінара будзе даслана ўсім зарэгістраваным удзельнікам за дзень да мерапрыемства.

Запрашаем да ўдзелу ў анлайн семінары вучоных навуковых арганізацый НАН Беларусі і ўсіх ахвотных!