22 красавіка 2021 года адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, намеснікі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмікі-сакратары Аддзяленняў НАН Беларусі, кіраўнікі арганізацый, занесеных на Дошку гонару.
У адпаведнасці з Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 23.03.2021 № 123 прызнаны пераможцамі і занесены на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за дасягненне ў 2020 годзе найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай, вытворчай дзейнасці наступныя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:
у катэгорыі «навуковыя арганізацыі»:
- дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- навукова-вытворчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні»;
у катэгорыі «арганізацыі вытворчай сферы»:
- рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Акадэмфарм»;
у катэгорыі «арганізацыі сацыяльнай сферы»:
- установа аховы здароўя «Паліклініка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».