Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.04.2021

29―30 красавіка пройдзе канферэнцыя, прысвечаная новым метадам і тэхналогіям абыходжання з адходамі

29-30 красавіка НАН Беларусі сумесна з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Новыя метады і тэхналогіі абыходжання з адходамі. Арганічная частка камунальных адходаў».

Плануецца, што ў форуме прымуць удзел кіраўнікі НАН Беларусі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама прадстаўнікі ВНУ, спецыялізаваных беларускіх і замежных арганізацый у сферы абыходжання з адходамі. Усяго  больш за 90 спецыялістаў, сярод якіх прадстаўнікі 62 арганізацый Беларусі, замежныя госці з Германіі і Расіі.

Мэта канферэнцыі – не толькі абмеркаванне канкрэтных, звязаных з камунальнымі адходамі праблем, але і навуковая, экспертная апрабацыя новых рашэнняў і тэхналогій абыходжання з адходамі, што забяспечваюць эканамічны і экалагічны эфект.

У рамках канферэнцыі будзе працаваць выстава, у якой прымуць удзел арганізацыі НАН Беларусі, сістэмы ЖКГ і ВНУ. Вынікі навуковых дыскусій і тэзісы дакладаў апублікаваны ў выглядзе зборніка.
Адкрыццё канферэнцыі – 29 красавіка 2021 года ў 10.00. Месца правядзення – ДП «Санаторый “Іслач”» (Мінская вобласць, Валожынскі раён, г.п. Ракаў).