Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.04.2021

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі абвяшчае Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году народнага адзінства

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі абвяшчае Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году народнага адзінства (далей – Конкурс).

Конкурс праводзіцца з мэтай кансалідацыі беларускага грамадства і ўмацавання нацыянальнага адзінства, фарміравання пачуцця гонару за гераічнае мінулае і слаўнае сучаснае, падтрымкі таленавітых творчых людзей, папулярызацыі Беларусі ў прасторы міжнароднай культуры.

Намінацыі Конкурсу лепшых ідэй, накіраваных на адлюстраванне адзінства народа:
- «Песні нашага краю»
- «Вершы і апавяданні пра свой край»
- «Краязнаўчымі сцежкамі»
- «Мова маёй зямлі (мясцовыя народныя гаворкі, геаграфічныя назвы, асабовыя імёны)»
- «Выяўленчае мастацтва»
- «Фота- і відэавідарысы»
- «Творы народных майстроў»

Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца творчыя людзі, аматары і прафесіяналы (вучоныя, пісьменнікі, журналісты, мастакі, кампазітары, скульптары, фотамайстры, майстры народных рамёстваў), а таксама настаўнікі, вучнёўская і студэнцкая моладзь, усе, у чыіх творах увасоблены ідэі народнага адзінства, сацыяльнай згоды і грамадскага паразумення.

Заяўкі да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца да 1 кастрычніка 2021 г. па e-mail: skaryna2017@gmail.com, а таксама па адрасе: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2.

Лаўрэаты кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі, памятнымі знакамі-сімваламі Конкурсу.
Кантактны тэлефон, факс: +375-17 270-18-81

Прэс-служба НАН Беларусі