Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсу па выбары выканаўцы мерапрыемства.
Назва мерапрыемства – п. 3.4:
- «Распрацаваць тэхналогію і асвоіць вытворчасць набору рэагентаў для хуткага вызначэння плазменных рэагінаў у сываратцы або плазме крыві чалавека для дыягностыкі сіфілісу (RPR-тэст)»;
- «Распрацаваць тэхналогію прамысловага вырабу тэст-сістэм для выяўлення антыцел IgG і IgM-класаў да віруса гепатыту Е у чалавека і жывёл з выкарыстаннем імунаферментнага метаду аналізу і арганізаваць іх вытворчасць»;
- «Распрацаваць тэхналогію і асвоіць вытворчасць набору рэагентаў для вызначэння пухліннага маркера НЕ4 у сываратцы крыві чалавека метадам імунаферментнага аналізу».
Указаныя мерапрыемствы выконваюцца ў рамках падпраграмы 5 «Хімічныя прадукты і малекулярныя тэхналогіі» Дзяржаўнай праграмы «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка» на 2021–2025 гады.
Дата канчатковага тэрміну прыёму конкурсных прапаноў: 01.06.2021
Дата правядзення конкурсу: 02.06.2021
Даведацца больш падрабязна можна па спасылках ніжэй: