Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.05.2021

Вучоныя АГНМ прымуць удзел у падвядзенні вынікаў міжнароднай канферэнцыі школьнікаў

6 мая 2021 года з 10.00 да 12.00 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (пр-кт Пераможцаў, 8) адбудзецца падвядзенне вынікаў XIV Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гадоў у гістарычнай памяці народа» і ўзнагароджанне пераможцаў. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Акадэміі навук, Міністэрства адукацыі, Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікі гісторыі школ і гімназій Рэспублікі Беларусь.

Ужо 14 гадоў запар дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 174 г. Мінска» праводзіць Міжнародную маладзёжную навукова-практычную канферэнцыю «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гадоў у гістарычнай памяці народа» пры падтрымцы Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. У 2021 годзе арганізатараў XIV канферэнцыі актыўна падтрымалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі, фонд «Русский мир», упраўленне па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска. Для ўдзелу ў канферэнцыі паступіла 485 работ навучэнцаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Расіі, Казахстана, Украіны. Усе работы былі размеркаваны аргкамітэтам па 6 секцыях:
- «Баявыя дзеянні на франтах Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны»;
- «Антыфашысцкае супраціўленне на акупіраваных тэрыторыях, партызанскі рух і падпольная барацьба»;
- «Акупацыйны рэжым, палітыка генацыду і калабарацыянізм»;
- «Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аперацыя “Баграціён”»;
- «Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй сям’і»;
- «Маральна-духоўнае значэнне Перамогі, гістарычныя вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны»;
- «Мемарыялізацыя подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».

Найбольшая колькасць работ (звыш за 170) пададзена ў секцыю «Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй сям’і», што пераканаўча сведчыць пра беражлівае захаванне памяці аб ратных абаронцах Радзімы.

Будзе арганізавана трансляцыя на платформе YouTube.