Навуковая, вытворча-практычная газета «Навука» другі год запар стала лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу «Золотая литера» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі». Дыплом лаўрэата ва ўрачыстай абстаноўцы быў уручаны ў дзень прафесійнага свята – Дзень друку.
У 2021 годзе на конкурс было пададзена каля 400 заявак ад перыядычных выданняў, інфармацыйных агенцтваў і персаналій у 25 намінацыях. «Золотая литера» праводзіцца штогод для садзейнічання развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйных агенцтваў і сеткавых выданняў Беларусі, актуалізацыі значных тэматычных напрамкаў дзейнасці СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэння прафесійнага і ідэйна-зместавага ўзроўню СМІ, стымулявання творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе выхаду СМІ.
Арганізатар конкурсу – Міністэрства інфармацыі.