Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі аб’явілі дзіцячы конкурс выканаўцаў беларускай казкі. Спаборніцтва праводзіцца ў рамках падрыхтоўкі і правядзення ІІ Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі, які пройдзе ў Мінску 27 – 28 мая 2021 года.
Да ўдзелу запрашаюцца дзеці да 17 гадоў. Пераможцы і ўдзельнікі атрымаюць каштоўныя прызы.
Умовы конкурсу:
1. Выберыце сваю любімую беларускую народную казку.
2. З дапамогай бацькоў або сяброў здыміце відэаролік, у якім вы расказваеце гэтую казку ці найбольш інфарматыўны яе фрагмент.
3. Размясціце відэа да 25 мая ў сацыяльных сетках (TikTok, Instagram, Facebook, YouTube і інш.). Пазначце яго тэгамі #hashtags2021, #fairy tale2021, #belarusiantails2021. Зрабіце гэта самастойна, з дапамогай бацькоў ці старэйшых за вас сяброў.
Профілі ў сацыяльных сетках павінны быць адкрыты ў час конкурсу.
Перад пачаткам Форуму (да 25 мая) экспертнае журы падвядзе вынікі конкурсу і вызначыць пераможцаў. Лепшыя відэаролікі будуць паказаны падчас ІІ Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі, а пераможцы атрымаюць узнагароды ад партнёраў Форуму.
Крытэрыі ацэнкі казкі:
- абавязковы пераказ на беларускай мове;
- выканальніцкае майстэрства і ўменне імправізаваць.
Па пытаннях удзелу ў конкурсе звяртацца па тэлефоне 8 (017) 270-18-03 або на электронную пошту forumtales2021@gmail.com.
Прэс-служба НАН Беларусі