Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.05.2021

Больш за 80 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў з 16 краін прынялі ўдзел у Дні акадэмічнай навукі

Больш за 80 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў з 16 краін, якія вучацца ў 12 установах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел у Дні акадэмічнай навукі 29 красавіка 2021 г.

Каардынатарам мерапрыемства, што прайшло ў галоўным корпусе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выступіў Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў. Замежнікі пазнаёміліся з гісторыяй НАН Беларусі, дасягненнямі айчыннай навукі і магчымасцямі працягу навучання ў магістратуры і аспірантуры.

У заключэнне перад гасцямі Акадэміі выступілі галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Андрэй Іванец і рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Марат Жылінскі.


Відэасправаздача аб мерапрыемстве
Анонс наступнага адукацыйнага мерапрыемства Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі