Дарагія ветэраны, паважаныя калегі!
Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас са свяшчэнным святам – Днём Перамогі!
Ужо ў 76-ы раз сустракаем мы мірны Май і адзначаем праяўлены ў гады Вялікай Айчыннай вайны гераізм нашага народа, яго мужнасць, самаадданасць і адвагу. Сёння мы павінны аддаць належнае нашым бацькам і дзядам, захаваць памяць пра гераічныя подзвігі землякоў, усіх абаронцаў Айчыны не толькі ў цяперашняга пакалення, але і наступных.
Адзінства, смеласць, уменне пераадольваць самыя вялікія складанасці насуперак усяму – вось тое, што належыць пераняць нам у пакалення пераможцаў. Вайна загартавала гэтых людзей, і нават сёння ў размовах з ветэранамі мы можам адчуць той стрыжань характару, які выкаваны ў горне бітваў Вялікай Айчыннай.
Гэта свята набывае асаблівую актуальнасць у Год народнага адзінства, які праходзіць у нашай краіне. Барацьба з агульным ворагам з’яднала савецкіх людзей розных нацыянальнасцей. Паказаўшы небывалую мужнасць у барацьбе за свабоду адзінай Радзімы, народы СССР, аб’яднаўшыся разам, здабылі Вялікую Перамогу.
Сягоння асаблівую заклапочанасць выклікае нарастанне абаротаў кампаніі па перапісванні гісторыі Другой сусветнай вайны, спробы абялення ваенных злачынцаў і іх памагатых. У гэты неспакойны час наша гістарычная памяць пра перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне павінна быць тым фундаментам, які стане асновай нашага гонару. Асновай, што дазваляе аб’яднаць усе пакаленні беларускіх грамадзян.
Асаблівая роля ў захаванні гэтай гістарычнай праўды і памяці належыць вучоным-гісторыкам, архівістам, якія шмат робяць для ўвекавечання подзвігу савецкіх людзей. У гэтым годзе пазнаёміцца з лёсамі і аповедамі ўдзельнікаў і сведак адной з самых страшных трагедый мінулага стагоддзя дазволіць Усебеларуская акцыя «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!», ініцыятарам якой выступіла НАН Беларусі. Да ўвагі грамадскасці плануецца прадставіць другі том праекта.
Дзень Перамогі – адно з самых галоўных свят у жыцці кожнага з нас. Мы павінны помніць пра тую вайну, каб яна стала сапраўды апошняй на тэрыторыі нашай краіны.
Сягоння наш абавязак – дайсці да кожнага, хто перажыў драматычныя падзеі 1941–1945 гадоў: падтрымаць іх, падарыць цеплыню, праявіць клопат і ўвагу.
Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны!
Моцнага вам здароўя, доўгіх гадоў жыцця і душэўнай цеплыні!
Шчыра жадаю вам усім дабрабыту і поспехаў!
З Днём Перамогі!
Уладзімір ГУСАКОЎ,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі