Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.05.2021

Вынікі конкурсу па выбары выканаўцаў заданняў у рамках мерапрыемства 37 «Навуковае рашэнне праблем па радыяцыйнай ахове і адрасным прымяненні ахоўных мер»

У адпаведнасці з пратаколам № 2 ад 06.05.2021 пасяджэння конкурснай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выбары выканаўцаў заданняў у рамках мерапрыемства 37 «Навуковае рашэнне праблем па радыяцыйнай ахове і адрасным прымяненні ахоўных мер» Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021–2025 гады:
- «Распрацоўка экспертнай геаінфармацыйнай сістэмы і стварэнне лічбавых глебавых карт забруджаных радыенуклідамі раёнаў Рэспублікі Беларусь»; - «Устанаўленне аптымальных параметраў урадлівасці дзярнова-падзолістых глеб у залежнасці ад узроўню і складу іх радыеактыўнага забруджання, што забяспечваюць мінімальнае паступленне 137Cs і 90Sr у зернефуражныя культуры, эфектыўнае прымяненне меліярантаў, фосфарных і калійных угнаенняў»; - «Распрацоўка сістэмы мер па аптымізацыі выкарыстання забруджаных радыенуклідамі дэфляцыйна небяспечных зямель, якія забяспечваць атрыманне прадукцыі з мінімальным утрыманнем радыенуклідаў і папярэджанне дэградацыі глеб»,
вызначыць выканаўцам указаных заданняў Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі».