Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.05.2021

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі праводзіць Дзень адкрытых дзвярэй

18 мая 2021 года ў 15.00 дзяржаўнай установай адукацыі «Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі» будзе праводзіцца Дзень адкрытых дзвярэй.

У мерапрыемстве прымуць удзел студэнты выпускных курсаў устаноў адукацыі, супрацоўнікі навуковых інстытутаў і арганізацый НАН Беларусі, а таксама зацікаўленыя ў атрыманні вышэйшай адукацыі ІІ ступені асобы.

Будзе дадзена інфармацыя аб прыёме ў магістратуру, наяўных у інстытуце адукацыйных праграмах вышэйшай адукацыі ІІ ступені, аб арганізацыі адукацыйнага працэсу, а таксама аб працаўладкаванні ў навуковыя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Абітурыентам будуць прапанаваныя цыклы лекцый, тэматычных семінараў па актуальных тэмах.
Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел.
У выпадку ўзнікнення пытанняў можна звярнуцца па наступных тэлефонах: +375 29 606 06 30; +375 29 630 16 72; +375 17 202 16 75; +375 17 202 16 74.

Пералік спецыяльнасцей