Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.05.2021

НАН Беларусі праводзіць Тыдзень роднай прыроды 2021

З 20 па 28 мая 2021 года навуковыя арганізацыі Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі праводзяць Тыдзень роднай прыроды. Мерапрыемства прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці (22 мая).

ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах», ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі», ДНУ «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі» і ДНУ «Інстытут лесу» падрыхтавалі цэлы шэраг мерапрыемстваў.
З 17 па 21 мая 2021 года на базе Нацыянальнага парку «Нарачанскі» праходзіць IX Міжнародны навукова-практычны і навучальны семінар «Дынаміка, стан і маніторынг лясных экасістэм на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў і работнікаў спецыяльнасці «Лясная гаспадарка» («Лясная справа»). Удзельнікі семінара прадстаўляюць ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі», ВНУ Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Сербіі.

20 мая 2021 года адбудзецца семінар-адкрыццё Тыдня роднай прыроды і прэс-канферэнцыя «Ахова біяразнастайнасці – агульная адказнасць чалавецтва. Аб сучасным стане экасістэмы Беларусі і захаванні рэдкіх відаў раслін і жывёл», прымеркаваная да Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці (22 мая). У гэты ж дзень на базе ДНУ «Інстытут лесу НАН Беларусі» (г. Гомель) пачнуць сваю работу вучнёўская навуковая канферэнцыя і абласны этап юніёрскага конкурсу «Квiтней, мой лес!». Лекцыя для школьнікаў «Небяспечныя расліны Беларусі» ў фармаце скайп-трансляцыі пройдзе 21 мая 2021 года. З 24 па 28 мая 2021 г. адбудзецца VI Міжнародны навукова-практычны і навучальны семінар «Сучасныя тэхналогіі ў дзейнасці асабліва ахоўных тэрыторый: геаінфармацыйныя сістэмы, дыстанцыйнае зандзіраванне Зямлі» (месца правядзення – Нацыянальны парк «Нарачанскі»; удзельнікі з ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах», ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі», прыродаахоўных устаноў Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Украіны).

Навукова-практычны семінар «Дынаміка відавога саставу рыб Беларусі» адбудзецца на базе Цэнтра па біярэсурсах 26 мая 2021 г., у гэты ж дзень пройдзе лекцыя «Мікраміцэты хвойных парод і іх роля ў лясных экасістэмах Беларусі (кансартыўныя ўзаемаадносіны, таксанамічны састаў, эколага-геаграфічны аналіз)» на базе ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі». «Заачацвер» на тэму «Кажаны – нябачныя суседзі» і акцыя па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторыі «Чысты бераг» на тэрыторыі Вілейскага вадасховішча будуць арганізаваны 27 мая 2021 г.

Экскурсійная праграма Тыдня роднай прыроды (20--28 мая) будзе ўключаць: «Калекцыйныя фонды ДНВА “НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах”», «Калекцыйныя фонды і экспазіцыі Цэнтральнага батанічнага сада», у тым ліку калекцыі бэзу і рададэндранаў у фазе цвіцення. У ДНУ «Інстытут лесу НАН Беларусі» для навучэнцаў сярэдніх і сярэдне-спецыяльных устаноў г. Гомеля будуць арганізаваны азнаямляльныя экскурсіі з наведваннем музея гісторыі Інстытута лесу, кабінета-музея акадэміка В.А. Іпацьева, навукова-даследчых лабараторый інстытута.

20-27 мая наведвальнікаў Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі чакаюць кансультацыі з навуковымі супрацоўнікамі і спецыялістамі – куратарамі калекцыі бэзу і рададэндранаў (у фармаце анлайн-сустрэчы).

Да завяршэння мерапрыемстваў Тыдня роднай прыроды на сайце Цэнтральнага батанічнага сада будуць размешчаны відэапасты, у якіх спецыялісты адкажуць на самыя папулярныя і надзённыя пытанні па агратэхніцы вырошчвання і догляду бэзу і рададэндранаў.

Закрыццё Тыдня роднай прыроды адбудзецца 28 мая 2021 г. на базе ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах».

На працягу Тыдня роднай прыроды вядучыя вучоныя арганізацый Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі выступяць з публічнымі лекцыямі перад грамадскасцю, у сродках масавай інфармацыі, прымуць удзел у прэзентацыях і святочных мерапрыемствах.

Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1995 годзе. Яго мэта – павысіць дасведчанасць соцыуму ў пытаннях захавання экалагічнай сістэмы, звярнуць увагу грамадскасці на праблему незваротнага знікнення з Зямлі многіх прадстаўнікоў флоры і фаўны.

Праграма пляцоўкі адкрытых камунікацый «Тыдзень роднай прыроды»