У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. № 425 «Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры», з мэтай фінансавай падтрымкі дзейнасці, якая мае прыярытэтнае значэнне для развіцця навукі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб’яўляецца конкурс кандыдатур для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2022 год у галіне «навука».
Заявачныя матэрыялы на саісканне грантаў у галіне «навука» афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі Палажэннем аб парадку прадастаўлення і выплаты грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, зацверджаным вышэйназваным Указам, а таксама Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2013 г. № 951 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. № 425».
Арганізацыі НАН Беларусі прадстаўляюць дакументы вылучэння да 25 жніўня 2021 г., дзяржаўныя органы і арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці – да 15 верасня 2021 г. Дакументы накіроўваюцца ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317, 406).
Электронная версія заявачных матэрыялаў накіроўваецца на адрас olga@presidium.bas-net.by
Больш падрабязна з інфармацыяй аб конкурсе і рэкамендацыямі па афармленні дакументаў можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:
Палажэнне аб парадку прадастаўлення і выплаты грантаў
Даведка-аб’ектыўка кандыдата на прадастаўленне гранта
Рэкамендацыі па афармленні асабістых спраў саіскальнікаў
Заяўка на прадастаўленне гранта