Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.06.2021

НАН Беларусі прымае ўдзел у TIBO-2021

У рамках XXVII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2021, які праходзіць з 1 па 4 чэрвеня 2021 года, НАН Беларусі прымае ўдзел у выставе і дзелавой частцы мерапрыемства.

Прадстаўлены шэраг інавацыйных праектаў АІПІ НАН Беларусі, УП «Геаінфармацыйныя сістэмы», ДНУ «Інстытут жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі», ДНУ «Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі», ДП «ЦСОТ НАН Беларусі» і ДП «Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі» НАН Беларусі. Так, вучоныя дзяржаўнага прадпрыемства «ЦСОТ НАН Беларусі» і дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» распрацавалі сістэмы падагрэву медыцынскіх газаў для ачышчэння дыхальных шляхоў ад COVID-19.

Устройства «Сістэма падагрэву медыцынскіх газаў для лячэння вірус-індуцыраваных пнеўманій» дазваляе, пакуль вірус яшчэ знаходзіцца ў дыхальных шляхах, эфектыўна яго элімінаваць. Дадзенае партатыўнае абсталяванне прызначана для дабаўлення да стандартнай тэрапіі пацыентаў кардыялагічнага і пульманалагічнага профілю курса інгаляцый падагрэтай кісларод-геліевай сумесі. Такое лячэнне неабходнае для дасягнення станоўчай дынамікі рэнтгеналагічнай карціны, лабараторных маркёраў запалення, а таксама аднаўлення функцыянальнага рэзерву рэгулятарных сістэм арганізма.


Тэгi
#выставы