Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.06.2021

Інстытуту мікрабіялогіі НАН Беларусі - 55 гадоў

55-гадоваму юбілею Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі будзе прысвечана XII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мікробныя біятэхналогіі: фундаментальныя і прыкладныя аспекты», якая адкрыецца 8 чэрвеня 2021 года ў 9.30 па адрасе: г. Мінск, вул. акад. Купрэвіча, 2.

Канферэнцыя збярэ больш за 150 айчынных і замежных вучоных з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Узбекістана, Арменіі, Малдовы, Азербайджана, выкладчыкаў і студэнтаў профільных ВНУ, членаў Беларускага грамадскага аб’яднання мікрабіёлагаў, прадстаўнікоў біятэхналагічных кампаній, з якімі ў Інстытута мікрабіялогіі даўнія і цесныя навуковыя сувязі. На пленарных і вусных сесіях будзе прадстаўлена і абмеркавана інфармацыя пра сучасныя тэндэнцыі развіцця мікрабіялагічнай навукі ў свеце, праблемы і дасягненні айчыннай мікрабіялогіі і біятэхналогій, інавацыйныя распрацоўкі для сельскай гаспадаркі, медыцыны, прамысловасці, аховы навакольнага асяроддзя.

У праграме форуму  выстава інавацыйнай біятэхналагічнай прадукцыі, на якой можна будзе пазнаёміцца з апошнімі распрацоўкамі арганізацый ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі» і іншых буйных біятэхналагічных кампаній; пройдзе прэзентацыя абсталявання для мікрабіялагічных, біяхімічных і малекулярна-біялагічных даследаванняў. У рамках канферэнцыі будзе праведзены конкурс стэндавых дакладаў маладых вучоных, выпрацаваны прапановы па ўдасканаленні і аптымізацыі сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі.

Праграма і матэрыялы канферэнцыі размешчаны насайце Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі.