ПРЭЗІДЫУМ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ ў адпаведнасці з пунктамі 28 і 29 Статута НАН Беларусі паведамляе пра правядзенне выбараў членаў Акадэміі навук 11 лістапада 2021 г. і наяўнасці вакансій правадзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Пералік вакансій правадзейных членаў (акадэмікаў) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Пералік вакансій правадзейных членаў-карэспандэнтаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Пісьмовае паведамленне аб вылучаных кандыдатах у правадзейныя члены (акадэмікі) і члены-карэспандэнты з адпаведнай матывіроўкай, а таксама сфарміраваныя асабовыя справы на працягу месяца з дня публікацыі паведамлення аб правядзенні выбараў накіроўваюцца ў галоўнае ўпраўленне кадраў і кадравай палітыкі апарата НАН Беларусі на папяровым (у 2-х экзэмплярах) і электронным носьбітах на адрас: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, к. 316а.
Інфармацыю аб парадку вылучэння кандыдатаў у члены Акадэміі навук па аб’яўленых спецыяльнасцях і пераліку неабходных дакументаў для фарміравання асабовых спраў кандыдатаў можна атрымаць на сайце НАН Беларусі, у аддзяленнях НАН Беларусі і ў галоўным упраўленні кадраў і кадравай палітыкі апарата НАН Беларусі.