Пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі віншуе ўсіх жанчын з Днём Маці!
У віншаванні гаворыцца: «Жадаем усім душэўнай цеплыні і спакою, сямейнага дабрабыту, моцнага здароўя, бязмежнага шчасця і радасці. МАМА – самае дарагое ў жыцці кожнага з нас, самае каштоўнае і вечнае. Яе любоў непадуладная часу і сітуацыі. Яна, як анёл-абаронца, заўсёды з намі, беражэ нас і дапамагае пераадольваць капрызы лёсу. Яе любоў мы адчуваем яшчэ задоўга да нараджэння, яна моцная і трапяткая».