Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.10.2021

Уладзімір Гусакоў павіншаваў лётчыка-касманаўта Алега Навіцкага з юбілеем

Герою Расійскай Федэрацыі лётчыку-касманаўту Алегу Навіцкаму, які з’яўляецца ўраджэнцам Беларусі, сёння спаўняецца 50 гадоў. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, кіраўнік Агенцтва па касмічных даследаваннях, акадэмік Уладзімір Гусакоў павіншаваў Алега Навіцкага з юбілеем.

У віншаванні гаворыцца:


Паважаны Алег Віктаравіч!
ОАд Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Агенцтва па касмічных даследаваннях і мяне асабіста прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з 50-гадовым юбілеем!
Ваш службовы і працоўны шлях насычаны і шматгранны. Пачаўшы ваенную службу курсантам Барысаглебскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча імя В.П. Чкалава Узброеных Сіл Савецкага Саюза, з гонарам і годнасцю носячы на сваіх плячах афіцэрскія пагоны, Вы закончылі яго афіцэрам Узброеных Сіл Расіі, цалкам прысвяціўшы сябе авіяцыі і пілатуемай касманаўтыцы.
У вышэйшай ступені сімвалічна, што сённяшні юбілей Вы, як сапраўдны заваёўнік космасу, сустракаеце ў сваім трэцім касмічным палёце. Вынікі Вашай работы па асваенні касмічнай прасторы высока ацэнены як у Расійскай дзяржаве, так і ў свеце. Пацвярджэннем гэтаму служыць званне Героя Расіі, а таксама іншыя высокія дзяржаўныя ўзнагароды Расійскай Федэрацыі і замежных краін.
Беларускія вучоныя добра ведаюць і высока цэняць Ваш вялізны ўнёсак у развіццё сусветнай пілатуемай касманаўтыкі. Вашы асабістыя якасці, мужнасць, адданасць космасу і высокі прафесіяналізм здабылі заслужанае прызнанне як у нашай краіне, так і ў шырокай сусветнай грамадскасці. Мы ведаем Вас як вернага сына Беларусі!
Вучоныя ўдзячны Вам, нашаму земляку, за пастаянную і непарыўную сувязь з вышэйшай навуковай арганізацыяй Беларусі, добрыя дзелавыя і сяброўскія адносіны, што склаліся за многія гады, і спадзяюцца на іх умацаванне.
З задавальненнем адзначаем шматгадовае плённае супрацоўніцтва з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў справе папулярызацыі касмічнай дзейнасці ў нашай краіне, садзейнічання развіццю навукі, тэхналогій, адукацыі, выхавання маладога пакалення беларускіх вучоных. Жадаем Вам, паважаны Алег Віктаравіч, моцнага здароўя, дабрабыту і любові ў сям’і, новых заваёў касмічнай прасторы. Заўсёды рады бачыць Вас у сценах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З павагай, 

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
кіраўнік Агенцтва па касмічных даследаваннях, акадэмік У.Р. Гусакоў