З мэтамі фарміравання цэласнага пазітыўнага вобразу навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да дасягненняў беларускіх вучоных, стымулявання творчай і прафесійнай актыўнасці як журналістаў, так і непрафесійных папулярызатараў навукі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі працягвае прыём заявак на конкурс 2021 года з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій фізічным асобам у наступных намінацыях: лепшая публікацыя; лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні; лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні; лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы інтэрнэт.
Матэрыялы на папяровым і электронным носьбітах накіроўваюцца ў камісію да 20 снежня 2021 г. на адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, Прэзідыум НАН Беларусі (каб. 411) і на электронны адрас: press@presidium.bas-net.by.
У камплект дакументаў уваходзяць:
1. заяўка, падпісаная кіраўніком і завераная пячаткай рэдакцыі, інфармацыйнага агенцтва, дырэкцыі з указаннем намінацыі, у якой заяўляецца работа, з указаннем даты і месца апублікавання ці выхаду ў эфір, з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку і пасады аўтара, кароткага анонса заяўленых матэрыялаў;
2. непасрэдна публікацыі, сюжэты, матэрыялы па заяўленай намінацыі за 2021 год.
За падрабязнай інфармацыяй звяртацца да прэс-сакратара НАН Беларусі Марцалевай Наталлі Аляксандраўны па тэл. 373-14-05.
З Палажэннем аб конкурсе можна пазнаёміцца тут https://nasb.gov.by/rus/news/add/polozenie_77.pdf.