27 снежня 2021 г. у НАН Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў другога сумеснага конкурсу НАН Беларусі і карэйскай кампаніі LG Electronics Inc. «Прапановы маладых вучоных Беларусі для кампаніі LG Electronics Inc. 2021». Дыпломы пераможцам уручыў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.
У 2021 годзе ў НАН Беларусі сумесна з карэйскай кампаніяй LG Electronics быў праведзены другі конкурс маладых вучоных «Прапановы маладых вучоных Беларусі для кампаніі LG Electronics Inc. 2021». Згодна з Палажэннем, лаўрэаты ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прызамі. Па выніках разгляду і абмеркавання заявак беларускіх вучоных і адукацыйных арганізацый у рамках пасяджэння Тэхнічнага кансультацыйнага савета LG Electronics – НАН Беларусі членамі гэтага савета і экспертамі кампаніі LG Electronics былі вызначаны пераможцы.
Дыплом першай ступені прысуджаны Вераніцы Бязручанка за прапанову «LIQUID CRYSTAL LENSES FOR CONTROL VIEWING ANGLE IN LCD» (Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі).
Дыплом другой ступені прысуджаны двум маладым вучоным: Аляксандры Серакуравай за прапанову «DIRT- AND WATER-REPELLENT COATINGS BASED ON TIO2 THIN FILMS OBTAINED BY THE METHOD OF ION-BEAM SPUTTERING-DEPOSITION» (НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве) і Алене Станчык за прапанову «THE Cu2NiSn(S,Se)4 (CNTSSe) THIN FILMS ON METAL FOIL SUBSTRATES FOR NEW GENERATION FLEXIBLE SOLAR CELLS» (НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве).
Дыплом трэцяй ступені прысуджаны двум маладым вучоным: Ірыне Калтовіч за прапанову «3D PRINTER FOR THE PRODUCTION OF PERSONALIZED (THERAPEUTIC AND DIETARY, SPORTS, CHILDREN'S, HYPOALLERGENIC, GERODIETIC) NUTRITION» (РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці») і Аляксею Нагібаву за прапанову «METHOD FOR DETECTING TRAUMATIC INJURIES IN THE CRANIAL CAVITY» (Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі).