Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.12.2021

НАН Беларусі прысудзіла прэміі 2021 года

Прэзідыум НАН Беларусі падвёў вынікі конкурсу на саісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2021 года.

На падставе рашэнняў Камісіі па прэміях прысуджана шэсць прэмій НАН Беларусі: у галіне інфармацыйных тэхналогій, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук, біялагічных навук, медыцынскіх навук, гуманітарных і сацыяльных навук, аграрных навук.

Прэміі НАН Беларусі 2021 года прысуджаны:

у галіне інфармацыйных тэхналогій – Красько Вользе Уладзіміраўне, вядучаму навуковаму супрацоўніку ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату тэхнічных навук, дацэнту, Навасёлавай Наталлі Анатольеўне, вядучаму навуковаму супрацоўніку ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату тэхнічных навук – за цыкл прац «Метады, мадэлі аналізу біямедыцынскіх даных і інфармацыйна-аналітычныя сістэмы прагнозу выжывальнасці і дыягностыкі сацыяльна значных захворванняў»;

у галіне фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук – Грынчуку Паўлу Сямёнавічу, загадчыку аддзялення ДНУ «Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», члену-карэспандэнту, доктару фізіка-матэматычных навук, Акулічу Андрэю Уладзіміравічу, навуковаму супрацоўніку ДНУ «Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», Кіяшку Міхаілу Віктаравічу, навуковаму супрацоўніку ДНУ «Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» – за цыкл прац «Фізіка-хімічныя працэсы сінтэзу і апрацоўкі карбідакрэмніевай керамікі з унікальным спалучэннем уласцівасцей для аптычных дадаткаў»;

у галіне біялагічных навук – Шэйку Руслану Іванавічу, дырэктару ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», члену-карэспандэнту, доктару сельскагаспадарчых навук, прафесару, Лемеш Валянціне Аляксандраўне, загадчыку лабараторыі ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату біялагічных навук, дацэнту, Міхайлавай Марыі Ягораўне, загадчыку лабараторыі ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату біялагічных навук, дацэнту – за цыкл прац «Распрацоўка і ўкараненне метадаў ДНК-ідэнтыфікацыі жывёл з мэтай пацвярджэння іх відавой прыналежнасці і павышэння прадукцыйных якасцей»;

у галіне медыцынскіх навук – Вісманту Францішку Іванавічу, загадчыку кафедры УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», члену-карэспандэнту, доктару медыцынскіх навук, прафесару, Губкіну Сяргею Уладзіміравічу, дырэктару ДНУ «Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктару медыцынскіх навук, прафесару, Чэпелеву Сяргею Мікалаевічу, старшаму выкладчыку УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» – за цыкл прац «Распрацоўка новых эфектыўных метадаў кардыяпратэкцыі і выясненне механізмаў іх рэалізацыі»;

у галіне гуманітарных і сацыяльных навук – ЛукашэвічуУладзіміру Канстанцінавічу, галоўнаму навуковаму супрацоўніку ДНУ «Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктару філасофскіх навук, прафесару – за манаграфію «Креативное взаимодействие предметного, нормативного и рефлексивного знания в научном поиске» (Мінск : Беларуская навука, 2019. – 299 с.);

у галіне аграрных навук – Прывалаву Фёдару Іванавічу, генеральнаму дырэктару РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве», члену-карэспандэнту, доктару сельскагаспадарчых навук, прафесару, Грыбу Станіславу Іванавічу, галоўнаму навуковаму супрацоўніку РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве», акадэміку, доктару сельскагаспадарчых навук, прафесару, Матыс Ірыне Станіславаўне, загадчыку аддзела РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве», кандыдату сельскагаспадарчых навук, дацэнту – за працу «Стварэнне Нацыянальнага банка насення генетычных рэсурсаў каштоўных у гаспадарцы раслін – першааснова забеспячэння харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь».

Прэміі НАН Беларусі заснаваны ў 1995 годзе для падтрымкі айчынных вучоных, навуковыя працы якіх атрымалі прызнанне ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, аказалі значны ўплыў на выкананне дзяржаўных праграм, садзейнічалі развіццю інавацыйнай дзейнасці, павышэнню эфектыўнасці эканомікі краіны, забеспячэнню харчовай бяспекі і рашэнню задач аховы навакольнага асяроддзя і здароўя насельніцтва, а таксама для стымулявання творчай актыўнасці і прафесійнага росту вучоных. З 2017 года конкурсы на саісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзяцца штогод. Памер адной прэміі складае 35 базавых ставак.