Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.01.2022

Акадэміку Ласкоўневу прысвоена ганаровае званне «Поўны кавалер медалёў НАН Беларусі»

Акадэміку-сакратару Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі, доктару тэхнічных навук Ласкоўневу Аляксандру Пятровічу ўручаны нагрудны знак «Сярэбраны медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “За дасягненні ў навуцы”».

Акадэмік удастоены высокай узнагароды за шматгадовую і плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць, вялікі асабісты ўнёсак у развіццё акадэмічнай навукі.

У сувязі з тым, што акадэмік Ласкоўнеў А.П. раней быў удастоены нагруднага знака «Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “За вялікі ўнёсак у развіццё навукі”» і нагруднага знака ўзнагароды імя У.М. Ігнатоўскага НАН Беларусі, акадэміку Ласкоўневу А.П. прысвоена ганаровае званне «Поўны кавалер медалёў НАН Беларусі».