25 студзеня 2022 года ў ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя «Праблемы эксперыментальнай батанікі: XIII Купрэвічаўскія чытанні».
Праграма:
1. Лекцыя загадчыка кафедры фізіялогіі і біяхіміі раслін біялагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, д.б.н., прафесара С.С. Мядзведзева «Механізмы арыентацыі раслін у прасторы».
2. Лекцыя дэкана біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, члена-карэспандэнта, д.б.н. В.В. Дзямідчыка «Катыённыя каналы расліннай клеткі: структура, функцыі, рэгуляцыя».
Адкрыццё канферэнцыі – 25 студзеня 2022 года ў 10.30. Месца правядзення: дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, зал пасяджэнняў, к. 141).