З 14 па 16 студзеня 2022 года па шматлікіх просьбах ЦНБ НАН Беларусі адчыніў дзверы ў свой закрыты калекцыйны фонд.
Наведвальнікаў чакала экскурсія па калекцыі сукулентных раслін з яе куратарам – Кацярынай Касмальскай. У калекцыі прадстаўлены звыш 800 відаў і гатункаў: кактусы, агавы, алоэ, хаворціі, «жывыя камяні» – літопсы і многія іншыя эксклюзіўныя віды. А каб цалкам паглыбіцца ў Лета, прафесіянальныя экскурсаводы вадзілі яшчэ і па аранжарэі цытрусавых раслін – Ліманарыі, дзе можна пабачыць разнастайнасць гатункаў лімонаў, апельсінаў, мандарынаў, грэйпфрутаў.