5 студзеня 2022 года Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Чарвякоў наведаў пастаянную выставу НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці», дзе азнаёміўся з апошнімі дасягненнямі вучоных Акадэміі навук.
Кіраўнікі арганізацый НАН Беларусі праінфармавалі кіраўніцтва Міністэрства эканомікі аб актуальных напрамках і найбольш значных выніках навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці сваіх калектываў. Асаблівую ўвагу ўдзялілі распрацоўкам, якія прызначаны для практычнага прымянення і ўкаранення ў розныя галіны эканомікі краіны.