Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.01.2022

І Міжнародная выстава індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2022»

З 22 па 25 чэрвеня 2022 г. у Мінску пройдзе І Міжнародная выстава індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2022».

Падзеі ў свеце сёння маюць геапалітычны характар і ставяць перад вучонымі, спецыялістамі-практыкамі, прадстаўнікамі навукі, экспертамі задачы ўдасканалення канцэптуальных асноў у сферы захавання нацыянальнай бяспекі.

Дадзены вектар узяты за аснову галоўных тэматычных кірункаў выставы, якая стане першым у Рэспубліцы Беларусь комплексным міжнародным мерапрыемствам для дэманстрацыі найбольш актуальных і перспектыўных тэхналогій, што выкарыстоўваюцца з мэтай супрацьдзеяння ў розных сферах рызыкам і пагрозам захавання нацыянальнай бяспекі.

Навукова-дзелавая праграма ўключае ў сябе правядзенне канферэнцый, семінараў, круглых сталоў з мэтай абмену экспертнымі думкамі, абмеркавання пытанняў удасканалення механізма стварэння спрыяльных умоў прамысловага і навукова-тэхнічнага развіцця, а таксама міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы захавання нацыянальнай бяспекі.

Арганізатарамі выставы выступаюць Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і РУП «Нацыянальны выставачны цэнтр “БелЭкспа”» пры падтрымцы адпаведных міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь.

Тэлефоны для даведак: (+375 17) 334-11-92, (+375-17) 237-71-18.
E-mail: nbb@belexpo.by

Тэгi
#выставы