Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.01.2022

Акадэміку Арловічу прысвоена ганаровае званне «Поўны кавалер медалёў НАН Беларусі»

Акадэміку-сакратару Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Арловічу Валянціну Антонавічу ўручаны нагрудны знак «Срэбны медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “За дасягненні ў навуцы”».

Акадэмік удастоены высокай узнагароды за шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць, вялікі асабісты ўнёсак у развіццё навуковых даследаванняў у галіне лазернай фізікі, нелінейнай оптыкі, спектраскапіі, фотафізікі і фотабіялогіі, лазерна-аптычнага прыборабудавання і ў сувязі з 75-гадовым юбілеем.

Акадэміку В.А. Арловічу прысвоена ганаровае званне «Поўны кавалер медалёў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Кіраўнік апарата НАН Беларусі акадэмік Віцязь Пётр Аляксандравіч узнагароджаны Ганаровай граматай НАН Беларусі за шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную работу ў сістэме НАН Беларусі.