Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

31.12.2021

НАН Беларусі назвала Топ-10 вынікаў вучоных за 2021 год

На падставе вынікаў конкурсу Бюро Прэзідыума НАН Беларусі прыняло рашэнне прызнаць Топ-10 вынікаў дзейнасці вучоных Акадэміі навук за 2021 год у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў.

1. За распрацоўку і стварэнне оптаэлектроннага штучнага нейрона.
2. За выяўленне эфекту анамальнага зніжэння дынамічнай няўстойлівасці механічных сістэм пры распрацоўцы фрыкцыйных вырабаў новага пакалення.
3. За распрацоўку і стварэнне мініяцюрнай капілярнай камеры з металічнымі парашкамі для эфектыўнага адводу цяпла ў мікрапрацэсарнай тэхніцы.
4. За стварэнне новых алюмасілікатных матэрыялаў нанатрубчастай структуры на аснове кааліну з высокай каталітычнай актыўнасцю і селектыўнасцю.
5. За вызначэнне спектра патагенных мутацый у генах, звязаных з парушэннямі рытму і праводнасці міякарда.
6. За выяўленне новых фактараў пераносу біягенных рэчываў у планктоне азёр пад уздзеяннем інвазійных жывёл і канвекцыйных патокаў.
7. За стварэнне фармакалагічнай кампазіцыі з высокім процідыябетычным патэнцыялам на аснове натуральных і сінтэтычных субстанцый.
8. За распрацоўку мадэлі пераходу тэхнагенных радыенуклідаў у сістэме «глеба - расліна».
9. За стварэнне абагуленай сістэмы беларускай этнафіласофіі.
10. За распрацоўку комплекснай навукова абгрунтаванай стратэгіі і дзейсных механізмаў нацыянальнай харчовай бяспекі.

Тэгi
#вынікі