Рашэннем Бюро Прэзідыума НАН Беларусі зацверджаны спіс лаўрэатаў штогадовага конкурсу «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» за 2021 год.
Лаўрэатамі сталі:
Таццяна Доўгач, старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат гістарычных навук;
Эдуард Дыба, загадчык лабараторыі механізацыі нарыхтоўкі кармоў РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі», кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;
Таццяна Зубар, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі фізікі магнітных плёнак дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве», кандыдат фізіка-матэматычных навук;
Аляксандра Казак, старшы навуковы супрацоўнік цэнтра «Фізіка плазмы» ДНУ «Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат фізіка-матэматычных навук;
Аляксандр Рогачаў, дырэктар ДНУ «Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар тэхнічных навук, прафесар;
Ганна Рудак, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі конегадоўлі, зверагадоўлі і дробнай жывёлагадоўлі РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі», кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт;
Аліна Саўчук, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі хіміі стэроідаў ДНУ «Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат хімічных навук;
Алёна Станчык, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі фізікі паўправаднікоў дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве», кандыдат фізіка-матэматычных навук;
Кірыл Сыцько, старшы навуковы супрацоўнік сектара «Цэнтр энцыклапедычных выданняў» ДУ «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат гістарычных навук;
Ганна Шчаюк, вучоны сакратар ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат біялагічных навук.
Штогадовы конкурс «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» заснаваны ў 2018 годзе. Агульны лік маладых вучоных у банку даных «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» не можа перавышаць 100 чалавек, а штогадовая колькасць лаўрэатаў конкурсу – не больш за 20 чалавек. Знаходжанне ў банку даных кандыдатаў навук – да дасягнення імі 35-гадовага ўзросту, дактароў навук – да 45-гадовага ўзросту.