Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.12.2021

Адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае навагоднім святам

29 снежня 2021 года ў НАН Беларусі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае навагоднім святам.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў. Ён коратка падвёў вынікі года і сардэчна павіншаваў усіх супрацоўнікаў Акадэміі навук з Новым годам і Раством. Прадстаўнікам навуковых арганізацый уручылі дыпломы і ўзнагароды.

Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры падрыхтавала вялікі святочны канцэрт.