Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.12.2021

Беларускія палярнікі віншуюць усіх з Новым 2022 годам

Ад імя ўдзельнікаў 14-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне з Новым 2022 годам калектыву НАН Беларусі і ўсім грамадзянам Рэспублікі Беларусь.

АНТАРКТЫДА, ЗЯМЛЯ ЭНДЭРБІ, БЕЛАРУСКАЯ АНТАРКТЫЧНАЯ ДАСЛЕДЧАЯ СТАНЦЫЯ «ГАРА ВЯЧЭРНЯЯ»


Дарагія сябры!
Мінулы год быў складаным для ўсіх нас, але беларускі народ змог пераадолець цяжкасці! Разам нам па сілах многае! Каманда 14-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі з самага халоднага кантынента Зямлі шле самыя цёплыя віншаванні з Новым годам і Раством Хрыстовым сваім родным і блізкім, усім жыхарам нашай цудоўнай Беларусі!
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага палярнага Здароўя, Шчасця, Дабрабыту!
Няхай кожны дзень Новага года прыносіць у вашы хаты толькі мір і згоду, любоў і павагу, цеплыню і ўтульнасць!
З НОВЫМ ГОДАМ, БЕЛАРУСЬ!


Каманда 14 БАЭ
Начальнік БАЭ Аляксей Гайдашоў
Начальнік базы Аляксей Хаткевіч
Галоўныя спецыялісты:
Уладзімір Несцяровіч
Артур Івашка
Урач-хірург Сяргей Пунінскі
Вядучыя спецыялісты:
Ігар Аляксееў
Мікалай Зінькевіч
Ягор Корзун
Аляксандр Абатурын
Юрый Падшывалаў
Сяргей Люты