Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.01.2022

НАН Беларусі падвяла вынікі конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2021 года ў СМІ

НАН Беларусі падвяла вынікі конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2021 года ў СМІ.

Бюро Прэзідыума НАН Беларусі прыняло рашэнне прысудзіць прэміі конкурсу ў намінацыі «Лепшая публікацыя»:
Веры Ганкінай-Буцько (Артэага), аглядальніку рэдакцыі газеты «Рэспубліка» ўстановы Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом “Беларусь сёння”», – за цыкл артыкулаў у газеце «Рэспубліка» пра ўнёсак вучоных НАН Беларусі ў развіццё беларускай навукі;
Надзеі Нікалаевай (Расолька), рэдактару аддзела газеты «Звязда» Выдавецкага дома «Звязда», – за цыкл матэрыялаў ў газеце «Звязда» пра дасягненні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
Наталлі Ніякоўскай, аглядальніку рэдакцыйна-выдавецкай дзяржаўнай установы «Веснік Белнафтахіма», – за цыкл артыкулаў у часопісе «Веснік Белнафтахіма» пра ролю беларускай навукі ў жыцці грамадства.

У намінацыі «Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні» пераможцамі сталі:
Валерыя Васільева, рэдактар аддзела рэдактараў Галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм Генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі, – за цыкл тэлевізійных праграм «Навукаманія» на тэлеканале «Беларусь 3»;
Павел Лазовік, намеснік дырэктара Дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання Галоўнай дырэкцыі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, і Алена Швайко, каментатар першай кваліфікацыйнай катэгорыі Дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання Галоўнай дырэкцыі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, – за цыкл праграм «Актуальны мікрафон» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё;
Кацярына Круталевіч, вядучая праграмы аддзела інфармацыйна-аналітычных праграм ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», – за асвятленне інавацыйнай дзейнасці НАН Беларусі ў інфармацыйных праграмах тэлеканала «АНТ».

Бюро Прэзідыума ў намінацыі «Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні» прысудзіла перамогу Марыне Глеб, загадчыку Цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі», Марыне Красновай, старшаму навуковаму супрацоўніку Цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі», і Дзмітрыю Крэнту, загадчыку Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі, – за цыкл матэрыялаў у газеце «Навука», прысвечаных 100-годдзю Інбелкульта;
Таццяне Ждановіч, вядучаму рэдактару навукова-практычнага часопіса «Навука і інавацыі», – за цыкл матэрыялаў у часопісе «Навука і інавацыі», прысвечаных маладым вучоным НАН Беларусі;
Вользе Яроменка, намесніку галоўнага рэдактара рэспубліканскага ўнітарнага выдавецкага прадпрыемства «Часопіс “Беларуская сельская гаспадарка”», – за цыкл артыкулаў у часопісе «Беларуская сельская гаспадарка».

У намінацыі «Лепшае прадстаўленне дасягненняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сетцы Інтэрнэт» прэміі прысуджаны:
Станіславу Андросіку, карэспандэнту спецыяльнага карэспандэнцкага пункта Федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва “Расія сёння” ў Рэспубліцы Беларусь», – за цыкл матэрыялаў пра ўнёсак вучоных НАН Беларусі ў развіццё грамадства; Валерыі Гаўрылавай, карэспандэнту аддзела эканамічнай і навуковай інфармацыі Галоўнай рэдакцыі інфармацыі УП «БелТА», – за цыкл матэрыялаў пра дзейнасць НАН Беларусі; Арыне Марынавай, рэдактару аддзела рэдактараў Дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, – за цыкл матэрыялаў пра ўнёсак беларускай навукі ў развіццё грамадства на сайце Белтэлерадыёкампаніі і на YouTube канале тэлеканала «Беларусь 1».

Конкурс на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2021 года ў СМІ праводзіўся ў дванаццаты раз па чатырох намінацыях: «Лепшая публікацыя», «Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні», «Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні» і «Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы Інтэрнэт». У кожнай з намінацый прысуджаны 3 прэміі. У конкурсе маглі прымаць удзел як прафесійныя журналісты, так і непрафесійныя аўтары, папулярызатары навукі. Права вылучэння работ для ўдзелу ў конкурсе мелі рэдакцыі СМІ (у якіх былі размешчаны конкурсныя работы), а таксама аўтары ў парадку самавылучэння. У гэтым годзе на конкурс было накіравана 108 работ 25-і аўтараў.
Узнагароджанне лаўрэатаў будзе прымеркавана да Дня беларускай навукі.