Паважаныя калегі!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
У сённяшнім неспакойным свеце гэта свята набывае асаблівую актуальнасць з акцэнтам на неацэннай працы абаронцаў Айчыны. Гэты дзень – даніна памяці і павагі ўсім, хто ахвяраваў самым дарагім – жыццём – дзеля роднай краіны. Нават у наш мірны час у цяперашняй гісторыі Беларусі ёсць месца такому подзвігу. І яркі таму прыклад – гераічны ўчынак двух лётчыкаў Лідскай авіябазы, Андрэя Нічыпарчыка і Мікіты Куканенкі, якія ў 2021 годзе коштам свайго жыцця адвялі самалёт, што падаў, ад жылых дамоў у Баранавічах.
У 2022-і, Год гістарычнай памяці, мы зноў і зноў успамінаем гады Вялікай Айчыннай вайны, калі вучоныя Акадэміі навук БССР са зброяй у руках ішлі на фронт, удзельнічалі ў партызанскім руху, у падпольнай барацьбе на акупіраванай тэрыторыі, у самыя кароткія тэрміны ў розных кутках Савецкага саюза праводзілі выпрабаванні новых распрацовак і вынаходніцтваў, якія набліжалі Перамогу. Дзеячы навукі і сёння працягваюць рабіць значны ўнёсак у распрацоўку тэхналогій двайнога прызначэння: новай радыётэхнікі, сродкаў індывідуальнай аховы, оптыкі, высокатэхналагічнага абсталявання, беспілотных лятальных комплексаў і інш. Многія супрацоўнікі Акадэміі навук прайшлі службу ва ўзброеных сілах, маюць воінскія званні і ўзнагароды.
У гэты дзень хочацца пажадаць: няхай самым дзейсным аргументам у канфліктах будзе не зброя, а дыпламатыя і навуковая аргументацыя. Бо, як казаў Андрэй Грамыка, наш зямляк, адзін з выбітных айчынных палітыкаў і дыпламатаў, «лепей дзесяць гадоў перамоў, чым адзін дзень вайны».
Жадаю вам сіл і поспехаў ва ўсіх справах!
Здароўя, міру, дабрабыту!
Няхай усе вашы мары здзяйсняюцца!
Уладзімір ГУСАКОЎ,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік