Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.02.2022

У НАН Беларусі адбылася нарада па пытаннях выдавецкай дзейнасці

18 лютага 2022 г. у НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова і Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава адбылася нарада па пытаннях выдавецкай дзейнасці, друкаваных прац для бібліятэкі часопіса «Саюзная дзяржава».

На нарадзе абмяркоўвалі пытанне аб запуску грамадскага праекта Беларусі і Расіі па выданні серыі кніг пад эгідай часопіса «Саюзная дзяржава» і аб актыўным удзеле ў гэтай працы беларускіх вучоных-гісторыкаў, выдаўцоў, архівістаў, літаратуразнаўцаў. Было падкрэслена, што галоўнай задачай у рэалізацыі такога праекта стане ахова гістарычнай памяці.

Тэгi
#нарады