Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.02.2022

У Рэспубліканскім цэнтры геномных біятэхналогій Інстытута генетыкі і цыталогіі выдадзены юбілейны 20-тысячны генетычны пашпарт

15 лютага 2022 г. у Рэспубліканскім цэнтры геномных біятэхналогій Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі выдадзены юбілейны 20-тысячны генетычны пашпарт.

За ім у цэнтр прыехала сям’я Карпінскіх з Ашмян, усе члены якой атрымалі генетычныя пашпарты: спачатку маці, затым маленькая дачка, а цяпер і бацька. Па словах бацькоў, іменна дзякуючы дапамозе беларускіх генетыкаў у сям’і з’явілася дзіця. Потым было вырашана праверыць, ці ёсць у дзяўчынкі спартыўныя здольнасці. А цяпер ДНК-дыягностыку прайшоў і бацька.

З 2011 года на аснове ўласных навуковых распрацовак аказваюцца паслугі па генетычным тэсціраванні чалавека па наступных напрамках: ДНК-дыягностыка генетычнай схільнасці да захворванняў для фарміравання груп павышанай рызыкі сярод насельніцтва, верыфікацыі дыягназу і правільнага выбару метадаў лячэння; ДНК-тэсціраванне ў спорце для мэтанакіраванага адбору перспектыўных спартсменаў і карэкцыі эфектаў неспрыяльных варыянтаў генаў.

Вучонымі Інстытута распрацаваны метады ДНК-дыягностыкі па 19 сацыяльна значных захворваннях, у тым ліку такіх распаўсюджаных, як сардэчна-сасудзістыя, дыябет, астэапароз. Прайшла ўкараненне ДНК-тэхналогія вызначэння рызыкі невыношвання цяжарнасці, звязанай са спадчыннай тромбафіліяй. Апытанне тысячы пацыентак з устаноўленымі генетычнымі прычынамі невыношвання цяжарнасці, якія атрымалі адпаведнае лячэнне, паказала наступнае паспяховае нараджэнне дзяцей у 86,6% выпадкаў. Спектр паслуг пастаянна пашыраецца. У 2018 – 2019 гг. асвоены і паспяхова аказваюцца паслугі па ўстанаўленні роднасці, непераноснасці лактозы і глютэну. У 2020 годзе ўкаранілі колькасны метад ацэнкі рызыкі невыношвання цяжарнасці.

Штогод у Рэспубліканскім цэнтры геномных біятэхналогій Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі робіцца больш за 20 000 аналізаў у напрамку медыцынскай генетыкі.