Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.02.2022

Адбылася рабочая сустрэча з прадстаўнікамі дзяржаўных заказчыкаў праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы

18 лютага 2022 г. у НАН Беларусі адбылася рабочая сустрэча з прадстаўнікамі дзяржаўных заказчыкаў і выканаўцаў ад Рэспублікі Беларусь праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы ў сферах культуры, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, гідраметэаралогіі, радыяцыйнай бяспекі.

Падчас сустрэчы былі падведзены вынікі выканання праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы, абмеркаваны праблемныя пытанні ў ходзе іх рэалізацыі і шляхі рашэння, а таксама праекты новых праграм Саюзнай дзяржавы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва і супрацоўнікі НАН Беларусі, міністэрстваў фінансаў, эканомікі, культуры, спорту і турызму, аховы здароўя, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, МНС, а таксама Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы і Прадстаўніцтва ў г. Мінску.