Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа правялі Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.
Дыктоўка адбылася ў рамках Тыдня роднай мовы, які Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа праводзіць з 21 па 28 лютага 2022 года.
У 2022 годзе, абвешчаным у Беларусі Годам гістарычнай памяці, асаблівае значэнне набываюць каштоўнасці, якія спадарожнічаюць нашаму народу на працягу стагоддзяў. Адной з базавых нацыянальных каштоўнасцей з’яўляецца беларуская мова.
Усе ахвотныя маглі паўдзельнічаць у дыктоўцы як у ЦНБ імя Якуба Коласа, так і ў рэжыме анлайн праз платформу ZOOM. Анлайн зарэгістравалася каля тысячы чалавек па ўсёй Беларусі.
Прамую трансляцыю дыктоўкі вёў канал «Культура» Беларускага радыё.