23 лютага 2022 года НАН Беларусі і Нацыянальны Прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь правялі выязное прэс-мерапрыемства «Найноўшыя і перспектыўныя распрацоўкі Інстытута парашковай металургіі НАН Беларусі. Супрацоўніцтва з вучонымі і спецыялістамі Расійскай Федэрацыі».
Перад прадстаўнікамі рэспубліканскіх і саюзных СМІ выступіў генеральны дырэктар ДНВА парашковай металургіі імя акадэміка А.У. Романа акадэмік Аляксандр Ільюшчанка, які расказаў, што сёння інстытут уяўляе шматпрофільную і міжгаліновую навуковую арганізацыю, якая займаецца пытаннямі распрацоўкі, даследавання і прымянення новых матэрыялаў у галіне парашковай металургіі, кампазіцыйных і звышцвёрдых матэрыялаў, ахоўных пакрыццяў, зваркі, імпульсных тэхналогій, у тым ліку зваркі выбухам.
НАН Беларусі і непасрэдна Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А.У. Романа, а таксама Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі РФ (Санкт-Пецярбургскі політэхнічны ўніверсітэт Пятра Вялікага і Маскоўскі інстытут сталі і сплаваў) займаюцца распрацоўкай праекта канцэпцыі праграмы Саюзнай дзяржавы «Адытыўнасць-СД». Па словах Аляксандра Ільюшчанкі, на дадзены момант канцэпцыя праграмы знаходзіцца на ўзгадненні ў расійскага боку. Беларускія зацікаўленыя ведамствы ўжо завяршылі ўзгадненне канцэпцыі. «Адытыўнасць-СД» дазволіць супрацоўнічаць з расійскімі цэнтрамі для стварэння новых матэрыялаў і развіцця 3D-друку.
Перад прадстаўнікамі рэспубліканскіх і саюзных СМІ выступілі вучоныя і спецыялісты інстытута, якія расказалі пра апошнія распрацоўкі. Падчас прэс-тура журналісты наведалі лабараторыі і структурныя падраздзяленні навуковай арганізацыі.