Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.02.2022

Пяць вучоных Акадэміі навук перамаглі ў 11 сезоне конкурсу «100 ідэй для Беларусі»

22 лютага 2022 года ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» адбыўся фінал рэспубліканскага праекта «100 ідэй для Беларусі».

У ім удзельнічалі 120 праектаў з усёй краіны. Выніковы этап конкурсу ўключаў экспазіцыю перспектыўных распрацовак і абарону праектаў перад рэспубліканскім экспертным саветам.

З 20 праектаў маладых вучоных НАН Беларусі, прадстаўленых у 9-і намінацыях фіналу, лепшымі сталі пяць:
намінацыя «Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць», праект «Тэрмасіфоны – эфектыўныя ўстройствы перадачы цяпла» (Кузьміч Максім Аляксандравіч, ДНУ «Інстытут цепла- і масаабмену НАН Беларусі»);
намінацыя «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі», праект «Высокатрывалыя чыгуны з аусферытнай структурай» (Кавалько Міхаіл Сяргеевіч, ДНУ «Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі»);
намінацыя «Ахова здароўя (медыцынскія тэхналогіі, фармацыя, бія- і нанаіндустрыя)», праект «Індукцыйны дэфібрылятар» (Рымскі Рыгор Сямёнавіч, ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве»);
намінацыя «Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія», праект «Укараненне інавацыйных фільтраэлементаў ачысткі вуглякіслай газы для павышэння якасці і экспартнага патэнцыялу азотных угнаенняў ААТ “ГроднаАзот”» (Шумская Вікторыя Юр’еўна, Велігор Уладзіслаў Станіслававіч, ДНУ «Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага НАН Беларусі», ААТ «ГроднаАзот»);
намінацыя «Экалогія (рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў)», праект «Распрацоўка тэхналогіі атрымання актываваных вуглёў з кускавога торфу» (Марзан Анастасія Сяргееўна, ДНУ «Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі»).

Пераможцы атрымалі права ўдзелу ў другім этапе рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў ад Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. Таксама на падставе бізнес-плана яны могуць атрымаць у Беларускім фондзе фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пазыку да 300 000 рублёў пад 5% гадавых на рэалізацыю ідэі. Членамі экспертнага савета ад НАН Беларусі выступілі дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Ганчароў Валерый Валер’евіч і намеснік дырэктара Інстытута гісторыі, намеснік старшыні Савета маладых вучоных Юрэцкі Станіслаў Сцяпанавіч.