Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.02.2022

Інстытут філасофіі НАН Беларусі запрашае школьнікаў да ўдзелу ў Міжнароднай алімпіядзе па філасофіі

Інстытут філасофіі НАН Беларусі сумесна з факультэтам філасофіі і сацыяльных навук БДУ і Беларускім філасофскім таварыствам арганізуюць для вучняў старэйшых класаў адборачны этап Міжнароднай алімпіяды па філасофіі для школьнікаў-2022, якая праводзіцца Міжнароднай федэрацыяй філасофскіх таварыстваў пры падтрымцы ЮНЕСКА.

Мэта конкурсу – адбор двух удзельнікаў ад Беларусі для ўдзелу ў Міжнароднай алімпіядзе.

Міжнародная алімпіяда адбудзецца 26 – 29 мая 2022 г. у Лісабоне (Партугалія), тэма алімпіяды  «Ідэнтычнасць і асоба» (конкурсныя заданні не абмяжоўваюцца гэта тэмай, але закранаюць разнастайныя філасофскія праблемы і галіны даследавання). Алімпіяда ўключае конкурсны складнік (конкурс эсэ), адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы з удзелам вядомых сучасных спецыялістаў у галіне філасофіі. Арганізатары забяспечваюць удзельнікам пражыванне і харчаванне, дарога да месца правядзення алімпіяды і візавыя выдаткі – за кошт удзельнікаў. У адпаведнасці з эпідэміялагічнымі патрабаваннямі для ўезду ў Партугалію неабходна зрабіць ПЦР-тэст.

Для падачы заяўкі на ўдзел неабходна да 17 сакавіка запоўніць анкету ўдзельніка: https://forms.yandex.ru/cloud/620defd2390663fdbb904e3d/

Аб выніках адбору заявак прыйдзе паведамленне на ўказаныя электронныя адрасы. Конкурс пройдзе 24 сакавіка на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ (г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9) з 14:30 да 17:30. Конкурснае заданне заключаецца ў напісанні эсэ на адну з чатырох прапанаваных арганізатарамі тэм, час конкурсу – 120 хвілін. Рабочай мовай алімпіяды з’яўляецца англійская, ёсць магчымасць напісання эсэ на нямецкай ці французскай мовах (пра гэта неабходна паведаміць у анкеце).

Больш падрабязная інфармацыя:
сайт Міжнароднай алімпіяды — http://www.philosophy-olympiad.org
Сайт олимпиады-2022 — https://www.ipo2022.org/
Кантактная асоба: намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт А.Ю. Дудчык, question@philosophy.by, +375293551877

Прэс-служба НАН Беларусі