На апаратнай нарадзе 21 сакавіка 2022 года нагрудны знак узнагароды імя У.М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўручылі Анатолю Ліхацэвічу, галоўнаму навуковаму супрацоўніку Інстытута меліярацыі НАН Беларусі, доктару тэхнічных навук, прафесару, члену-карэспандэнту. Вучоны ўдастоены ўзнагароды за шматгадовую плённую навуковую дзейнасць, значны асабісты ўнёсак у распрацоўку і шырокае выкарыстанне рэсурсазберагальных, экалагічна бяспечных прыёмаў і тэхналогій кіравання водным рэжымам меліяраваных зямель і ў сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння.
Нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ўручаны Уладзіміру Логінаву, галоўнаму спецыялісту Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, доктару геаграфічных навук, прафесару, акадэміку, за значны асабісты ўнёсак у развіццё кліматалогіі, стварэнне эколага-геаграфічнай навуковай школы Беларусі, падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
Нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ўручаны таксама намесніку дырэктара выканаўчай дырэкцыі БРФФД Мікалаю Касцюковічу. Вучоны ўдастоены ўзнагароды за шматгадовую плённую навуковую і навукова-арганізацыйную дзейнасць.
Памятным знакам «У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры» ўзнагароджаны Максім Багдановіч, дырэктар Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі; Аляксандр Крат, загадчык лабараторыі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі; Віктар Лісковіч, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.