Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.03.2022

Семінар «Роля генетычных даследаванняў у сучаснай дыягностыцы і лячэнні захворванняў»

23 сакавіка 2022 г. Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь праводзіць навуковы семінар «Роля генетычных даследаванняў у сучаснай дыягностыцы і лячэнні захворванняў».

У дакладах будуць разгледжаны пытанні мэтазгоднасці генетычнага тэсціравання, у тым ліку прымянення тэхналогій высокапрадукцыйнага секвеніравання пры невыношванні цяжарнасці, мужчынскай бясплоднасці, сардэчна-сасудзістых захворваннях, нядробнаклетачным раку лёгкага, неанаталогіі, вывучэнні мікрабіёму чалавека. Месца правядзення семінара – актавая зала Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, пачатак – 10.00.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
З праграмай можна пазнаёміцца тут.