Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.03.2022

Адбылося пасяджэнне Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання пры НАН Беларусі

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Міжведамаснага савета, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў.

На пасяджэнні было разгледжана пытанне «Харчаванне ў перыяд COVID-19: рэкамендацыі і новыя навуковыя даныя». З дакладамі выступілі дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Сяргей Губкін і загадчык лабараторыі фізіялогіі харчавання і спорту Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі, кандыдат біялагічных навук Тыгран Мелік-Касумаў.