24 – 25 сакавіка 2022 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 15) адбудзецца ХІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных і спецыялістаў «Бібліятэка ў ХХІ стагоддзі. Сацыяльная місія».
Арганізатарамі навуковага мерапрыемства для моладзі выступаюць установы НАН Беларусі (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і, упершыню, Інстытут сацыялогіі) і традыцыйныя партнёры: УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. На пленарным пасяджэнні будзе заслуханы даклад-лекцыя дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдата сацыялагічных навук Мікалая Лявонцьевіча Мысліўца «Сацыялогія гістарычнай памяці». Пленарнае пасяджэнне, прымеркаванае да Года гістарычнай памяці, тэматычна будзе падтрымліваць выстава выданняў з фондаў ЦНБ НАН Беларусі «Гістарычная памяць як сацыяльна-культурны феномен».
Канферэнцыі, што праводзяцца ў рамках дадзенага цыкла, даўно сталі значнай інтэлектуальнай пляцоўкай для маладых вучоных і спецыялістаў. Сярод дакладчыкаў прадстаўнікі бібліятэк, устаноў адукацыі, у тым ліку студэнты, магістранты і аспіранты з БДУКМ, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага інстытута культуры, Тамбоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Г.Р. Дзяржавіна, Вяцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і інш.
У рамках канферэнцыі адбудзецца пасяджэнне 5 секцый па наступных напрамках:
- Бібліятэка 2022: чэк-ліст на будучыню;
- Інфармацыйныя рэсурсы для навукі, адукацыі, культуры;
- Новыя магчымасці і праблемы развіцця бібліяграфіі;
- Сучасныя тэхналогіі ў прасоўванні кнігі і чытання;
- Тэкст і наратыў у інтэлектуальнай прасторы беларускіх зямель у XVI – XXI стст.
Пачатак работы канферэнцыі – 24 сакавіка ў 10.00. Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў – 9.30.
З праграмай канферэнцыі можна пазнаёміцца на сайце ЦНБ НАН Беларусі: https://csl.bas-net.by/
Кантактны тэлефон: +375-17-361-14-47