З 19 па 29 сакавіка 2022 года ў гасцях у НАН Беларусі члены дэлегацыі навуковага школьнага таварыства гімназіі №1 г. Уладзівастока (Расійская Федэрацыя).
Навучэнцы спецыялізуюцца ў хіміка-біялагічным напрамку. Мэта іх візіту – знаёмства з дзейнасцю арганізацый НАН Беларусі, папулярызацыя навукі сярод моладзі.
Юныя даследчыкі наведаюць пастаянную выставу НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці», Музей гісторыі НАН Беларусі, абмяркуюць перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва па лініі Савета маладых вучоных Акадэміі навук.
Праграма наведвання вельмі насычаная і змястоўная. Члены дэлегацыі пазнаёмяцца з апошнімі дасягненнямі вучоных Інстытута фізіялогіі, ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах», Інстытута генетыкі і цыталогіі, Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі, Інстытута хіміі новых матэрыялаў, Інстытута біяарганічнай хіміі, РВУП «Акадэмфарм», Інстытута мікрабіялогіі, Інстытута прыродакарыстання, НПЦ НАН Беларусі па харчаванні. Юныя даследчыкі наведаюць Цэнтральную навуковую бібліятэку НАН Беларусі, Інстытут гісторыі, дзе пабачаць унікальныя экспанаты археалагічнай навукова-музейнай экспазіцыі. У праграме – аглядная экскурсія па Мінску, наведванне музея «Замкавы комплекс Мір» і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».
Прэс-служба НАН Беларусі