Прэзідыум НАН Беларусі ад імя вучоных Беларусі накіраваў зварот аб адмене рашэння аб будаўніцтве загараджальнай памежнай агароджы ў Белавежскай пушчы на рускай, беларускай, англійскай і кітайскай мовах у шэсць міжнародных арганізацый: Урад Рэспублікі Польшча, міжнародную незалежную недзяржаўную прыродаахоўную арганізацыю «Greenpeace», Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF), Міжурадавы камітэт па ахове сусветнай прыроднай спадчыны (WHC), Міжнародны саюз па ахове прыроды і прыродных рэсурсаў (IUCN), Польскую акадэмію навук. Ліст накіраваны таксама ў Белавежскі нацыянальны парк.
У звароце вучоныя Беларусі заклікаюць Урад Польшчы спыніць будаўніцтва загараджальнай памежнай агароджы ў Белавежскай пушчы, а таксама звяртаюцца да міжнародных арганізацый, дзейнасць якіх накіравана на ахову прыроды, прыняць тэрміновыя меры для прадухілення магчымага каласальнага ўрону прыроднаму аб’екту, які мае выключнае прыродаахоўнае значэнне.